Для аховы “Дажынак” міліцыя выкарыстае GSM-перадатчыкі

Супрацоўнікі міліцыі на “Дажынках 2011” будуць насіць новыя лічбавыя радыёстанцыі з убудаванымі GSM-перадатчыкамі, сігнал якіх паступае ў аператыўна-дзяжурную частку РАУС. Аператыўны дзяжурны на экране манітора зможа ўбачыць, дзе ў дадзены момант знаходзіцца кожны пешы і аўтамабільны патруль.Пры паступленні сігналу аб здарэнні або злачынстве дзяжурны вызначыць, хто з міліцыянтаў бліжэй усяго знаходзіцца да месца выкліку. Такім чынам, час прыбыцця першага міліцыі да месца здарэння знізіцца да мінімуму, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, што "Дажынкі" сёлета пройдуць у Маладзечна з 30 верасня па 1 кастрычніка.