Для Беларусі на саміце Усходняга партнёрства рыхтуюць "двайное пасланне"
Прадстаўнікі ЕС перададуць прадстаўнікам Беларусі на саміце Усходняга партнёрства пасланне з дзвюх частак.
Пра гэта паведаміла Майя Качыянчыч, прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан. Па яе словах, з аднаго боку, гэта будзе ясны заклік у адпаведнасці з ранейшымі заявамі ЕС. З другога боку, кажа Каянчыч, будуць абазначаныя сферы магчымай супрацы ЕС з афіцыйным Мінскам, калі той будзе паважаць прынцыпы Еўрасаюза. Нагадаем, саміт Усходняга партнёрства пройдзе ў Варшаве 29—30 верасня.
Як перадае БелаПАН, прэс-сакратар еўракамісара адзначыла, што ЕС неаднаразова заклікаў Беларусь не толькі да вызвалення, але і да рэабілітацыі ўсіх палітвязняў. Яна нагадала, што ЕС досыць ясна заявіў пра супрацу з грамадзянскай супольнасцю ў Беларусі.
З шасці краін Усходняга партнёрства Беларусь найменш задзейнічаная ў гэтай праграме і мае найменшую колькасць пераваг ад удзелу ў ёй, адзначыла Качыянчыч.