Для моладзі арганізуюць вечарыну, прысвечаную Караткевічу
Літаратурная вечарына да дня народзінаў славутага беларускага пісьменніка пройдзе 27 лістапада.
Адзначыць 82-годдзе Уладзіміра Караткевіча брэстаўчанам прапануе агенцтва рэгіянальнага развіцця "Дзедзіч". У межах свята пройдуць разнастайныя літаратурныя конкурсы, а таксама вольныя чытанні.
Па словах адной з арганізатарак мерапрыемства Алены Каховіч, гэта першая тэматычная імпрэза для моладзі ў горадзе, прысвечаная канкрэтнаму пісьменніку.
Каховіч: "Калі сапраўды выйдзе вельмі файна, то будзем ладзіць падобныя літаратурныя імпрэзы, прысвечаныя і іншым беларускім пісьменнікам".
Вечарына пройдзе ў кавярні "Фея". Пачатак а 17-й гадзіне. Запіс на мерапрыемства — тут.
Уладзімір Караткевіч (1930 — 1984) — беларускі пісьменнік, паэт, драматург. Аўтар раманаў "Каласы пад сярпом тваім", "Чорны замак Альшанскі", "Хрыстос прызямліўся ў Гародні", аповесці "Дзікае паляванне караля Стаха".