Долар зноў таннейшы за 5 тысяч рублёў. Па афіцыйным курсе
Нацбанк вывесіў курсы валют на заўтра.
Псіхалагічны рубеж у пяць тысяч рублёў амерыканскі долар перасягнуў некалькі дзён таму. Аднак заўтра ён зноў будзе каштаваць менш. Усяго 4990 рублёў. Прынамсі, паводле афіцыйнага курсу. На чорным рынку складана знайсці долары нават па 6 тысяч беларускіх.