Долар пачаў таннець
Сёння на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі замежнымі валютамі.
Курс амерыканскага долара па іх выніках нязначна знізіўся з 8470 да 8460 беларускіх рублёў, паведамляе Onliner.by.
Курс еўра сёння знізіўся на 40 беларускіх рублёў - з 10800 да 10760. Расійскі рубль не змяніўся ў параўнанні з учарашнім днём і знаходзіцца на адзнацы 267 беларускіх.
Нагадаем, учора курс амерыканскага длара не змяніўся і склаў 8470 беларускіх рублёў.