Турыстаў зноў не пускаюць у Чарнобыльскую зону
Міністэрства надзвычайных сітуацый Украіны заяўляе, што суд ацэніць законнасць загаду аб спрошчаным доступе турыстаў на Чарнобыльскую атамную электрастанцыю.
На сённяшні дзень паездкі, якія ажыццяўляліся з азнаямленчай мэтай праз турыстычныя аператары ў зону адчужэння, прыпыненыя. Гэта звязана з тым, што Генпракуратура Украіны апратэставала загад Міністэрства надзвычайных сітуацый аб спрошчаным доступе турыстаў на Чарнобыльскую АЭС. Канчатковае рашэнне па гэтай справе прыме суд, адзначаецца ў паведамленні прэс-службы МНС.
Тэхнічныя паездкі ў зону працягваюцца: журналісты, навуковыя работнікі і іншыя маюць права ездзіць для ажыццяўлення сваёй прафесійнай дзейнасці, паведамляе UNIAN.