"Дынама" цікавіцца скандальным фінскім хакеістам

Пакуль што 36-гадовы фінскі абаронца Ерэ Каралахці мае дзейсны кантракт з клубам "Эспоо Блюз". На радзіме хакеіст мае даволі скандальную рэпутацыю. Каралахці прыпісваюць неаднаразовыя парушэнні спартовага рэжыму. Таксама ёсць у яго судзімасць за захоўванне наркотыкаў, адзначае "Прессбол".

Фінскі абаронца паспеў паўдзельнічаць у скандале і ў расійскім чэмпіянаце. У 2009 годзе ён падпісаў англамоўную версію кантракту c "Нафтахімікам", а потым адмовіўся прыязджаць у ніжнякамскі клуб.