Дыпламаты высвятляюць лёс вызваленых у Дагестане беларусаў
Пра гэта паведамляе беларуская амбасада ў Расіі.
Прадстаўнікі консульскай службы і аддзялення амбасады ў Растове-на-Доне ўсталявалі кантакты з паліцыяй Дагестана, якая ўдзельнічала ў вызваленні беларусаў з працоўнага рабства, перадае БЕЛТА. Дагестанскія праваахоўнікі запэўнілі, што сілавых дзеянняў падчас аперацыі не ўжывалі і ніхто не пацярпеў.
Нагадаем, што ў прыгарадзе Махачкалы валанцёры грамадскай арганізацыі "Альтэрнатыва" разам з паліцыяй Дагестана вызвалілі дзевяць чалавек. Тыя некалькі месяцаў бясплатна працавалі на цагельні. Сярод вызваленых — пяць грамадзянаў Беларусі. Бегчы яны не маглі, бо ў іх адсутнічалі дакументы.
Фота — freetowns.ru