Дырэктар будаўнічага ліцэя абакраў навучэнцаў?
Следчы камітэт расследуе крымінальную справу на дырэктара Чэрвенскага дзяржаўнага будаўнічага прафесійнага ліцэя.
Яго падазраюць у злоўжыванні ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі. Як піша "Ежедневник" са спасылкай на праваахоўнікаў, мужчына прыўлашчыў грошы, прызначаныя для навучэнцаў ліцэя.
Грошы былі вылучаныя з дзяржаўнага бюджэту па праграме арганізацыі часовай працоўнай занятасці моладзі. Яны прызначаліся для выплаты заробкаў навучэнцам ліцэя. Аднак замест таго, каб заплаціць навучэнцам, дырэктар нібы прыўлашчыў іх заробленыя грошы — больш як 9 мільёнаў рублёў.
Фота — facte.ru