Джуліян Асанж адмовіўся здацца лонданскай паліцыі
Заснавальнік сайта WikiLeaks па-ранейшаму застаецца ў амбасадзе Эквадора.
Пра гэта паведамляе ВВС са словаў прадстаўніцы Асанжа Сьюзан Бэн. Яна кажа, што юрысты параілі аўстралійцу не з'яўляцца ў паліцэйскі пастарунак.
Раней стала вядома, што амбасада Эквадора ў Вялікабрытаніі атрымала паведамленне для Асанжа, у якім яму загадвалі з'явіцца ў паліцыю ў сувязі з парушэннем умоваў вызвалення пад заклад.
Сьюзан Бэна заявіла, што ўчынак Асанжа не можа лічыцца непавагай да брытанскай паліцыі. Паводле міжнароднага і брытанскага права, просьбы аб прытулку маюць прыярытэт над патрабаваннямі пра экстрадыцыю.
Асанж застанецца на тэрыторыі эквадорскай пасольства Эквадора, пакуль урад гэтай краіны не вынесе вердыкт пра магчымасць палітычнага прытулку для яго.
Тым часам брытанская паліцыя мае намер у кожным разе арыштаваць заснавальніка сайта WikiLeaks. На думку Скотлэнд-Ярда, Асанж парушыў правілы выхаду пад заклад, што дае падставы для яго арышту.