Дзве гомельскія школьніцы спрабавалі пакончыць з сабой
Выратавалі іх супрацоўнікі мясцовага спецназу.
А восьмай гадзіне вечара 9 траўня ў міліцыю патэлефанавалі мінакі. Па іх словах, дзве дзяўчыны збіраліся скочыць у ваду з аўтамабільнага моста над ракой Сож. Як паведамляе БелаПАН, калі міліцыянты пад'ехалі да моста, то ўбачылі, што адна дзяўчына ўжо скокнула ў ваду. Тры міліцыянты кінуліся ў ваду і дапамаглі дзяўчыне даплысці да берага. Другую "самагубцу" яны пераканалі не скакаць.
Паведамляецца, што на адчайны крок дзяўчаты пайшлі праз праблемы асабістага характару. У адной з іх сапсаваліся адносіны з хлопцам, а ў другой нядаўна памерла сяброўка.
Фота — gs.by