Пацярпелых на пажары ў Расонскай школе, выпісваюць з бальніцы, але не ўсіх
Чацвёра школьнікаў вярнуцца дахаты. Аднак на лячэнні застаюцца двое школьнікаў. Прычым юнака чакае аперацыя.
Нагадаем, пажар здарыўся раніцай 7 сакавіка. Са школы было эвакуявана больш за 600 чалавек. Некалькі школьнікаў выскоквалі ў вокны і атрымалі траўмы. Сем чалавек былі шпіталізаваныя, шэсць з іх — у Віцебскай абласной бальніцы.
Прычынай пажару было названае "неасцярожнае абыходжанне з агнём невысветленай асобы" — нехта падпаліў макулатуру, сабраную дзецьмі, паведамляе БЕЛТА.