Экалагічная фотавыстава адкрыецца ў Брэсце

Адкрыць экспазіцыю плануецца 25 лютага ў інтэрнэт-цэнтры Брэсцкай абласной навукова-тэхнічнай бібліятэкі, піша "Брестская газета". На суд грамадскасці будуць прадстаўлены больш за 20 здымкаў, якія адлюстравалі жывёл і маляўнічыя пейзажы ў розных кропках зямнога шара.

Арганізатары экспазіцыі — актывісты Брэсцкага экалагічнага інфармацыйнага цэнтра "Экадом". Дарэчы, планаваная выстава — беларуска-французская. На ёй будуць выстаўлены творы брэстаўчанкі Алы Сушко і французскага аэрафатографа Франсуа Журдэна.