Эколагам выносяць прысуды — штраф і арышт
Старшыню грамадскага аб’яднання "Экадом" Ірыну Сухій аштрафавалі на 1,5 мільёна рублёў.
Каардынатар маніторынгавай групы Цэнтру прававой трансфармацыі Міхаіл Мацкевіч наступныя трое сутак правядзе за кратамі. Абоіх абвінавацілі ў хуліганстве. Сведкі, мінскія спецназаўцы, заявілі ў судзе, што абвінавачаныя лаяліся матам і размахвалі рукамі, перадае Радыё "Свабода".
Сухій і Мацкевіча затрымалі невядомыя на выхадзе з офіса "Зялёная сетка". Сухій з іншымі актывістамі антыядзернай кампаніі — Таццянай Новікавай і фізікам-ядзершчыкам Андрэем Ажароўскім меліся перадаць у амбасаду Расіі адкрыты зварот супраць падпісання генкантракту на будаўніцтва АЭС.
Дарэчы, дзе знаходзяцца Новікава і Ажароўскі, затрыманыя з самай раніцы, дагэтуль не вядома.
На фота eurobelarus.info — "мацяршчынніца" Сухій