Экс-кіраўніка клімавіцкай міліцыі асудзілі на 11 гадоў

Экс-начальніка Клімавіцкага РАУС абвінавацілі ў карупцыі. Два яго саўдзельнікі-міліцыянты асуджаныя на восем і дзевяць гадоў пазбаўлення волі.

Як адзначае БелаПАН, суд адбываўся за зачыненымі дзвярыма. У судзе адмаўляюцца назваць артыкулы, па якіх асудзілі былых міліцыянтаў. Маўляў, прысуд пакуль не набыў законную моц, а асуджаныя могуць падаць касацыйнае абскарджанне.

Раней паведамлялася, клімавіцкіх міліцыянтаў затрымалі, калі яны вымагалі ў прадпрымальніка 500 тысяч долараў. Першапачаткова на іх пачалі крымінальную справу за атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры.

Фота — mbogacho.ru