Экс-намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкаму асуджаны на 7 гадоў

Яго прызналі вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры і пакаралі 7 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Тэрмін адбыцця пакарання Кавалёву адразу зменшылі на адзін год у сувязі з правядзеннем амністыі.

Яшчэ адзін фігурант крымінальнай справы — грамадзянін Эстоніі Гунар Каал — асуджаны на пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, але тэрмін таксама зменшылі на адзін год, паведамляе БелаПАН.

Фота Леаніда Кавалёва ў час кіраўніцтва БРСМ — bymedia.net