Экс-прэзідэнт Літвы расказаў аб праслухованні "беларускіх шпіёнаў"
Цяпер Генпракуратура Літвы высвятляе, ці не раскрыў ён дзяржаўныя сакрэты.
Валдас Адамкус апублікаваў мемуары пад назвай "Апошні тэрмін паўнамоцтваў. Дзённікі прэзідэнта". У іх згадваюцца і эпізоды, звязаныя з Беларуссю.
У прыватнасці, у якасці прэзідэнта Літвы ён прымусіў суддзяў Віленскага акруговага суда і Вярхоўнага суда Літвы даць дазвол на праслухоўванне тэлефонных гутарак беларускіх дыпламатаў. На думку Адамкуса, гэта былі шпіёны, якія толькі прыкрываліся дыпламатычным статусам. Гэты выпадак адбыўся 7 красавіка 2005 года, адзначае партал DELFI.
У чэрвені 2008 года вышэйшыя чыноўнікі Літвы, Беларусі і Польшчы таемна дамовіліся пра абмен затрыманымі супрацоўнікамі спецслужбаў. Адамкус піша, што ў Літве затрымалі генерала КДБ. Затрыманага беларуса Літва перадала Польшчы. Але потым тагачасныя прэзідэнты Адамкус і Лех Качыньскі дамовіліся, што беларуса вернуць у Літву, а яна абмяняе яго на свайго затрыманага супрацоўніка Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі.
Фота: balsas.lt