Эксперт: Рэстаўратары абакралі беларусаў мінімум на 30 мільёнаў долараў

Аб гэтым ІА REGNUM распавёў рэстаўратар Леў Мірончык. Па словах спецыяліста,  рэстаўрацыяй гэта назваць нельга.

"Збольшага ўнутраныя працы — фрэскі, драўляныя дэталі інтэр'еру, падлогі з кафлянай пліткі, лесвіцы, каміны — гэта вульгарны новадзел, заліты тоўстым пластом фарбы або лаку. Напрыклад, падлогі рознавысокія, што кажа аб няўменні будаўнікоў зрабіць аднолькавай элементарную бетонную сцяжку ва ўсіх памяшканнях другога і трэцяга паверхаў. Паркет з дарагіх парод дрэва выкладзены самым брыдкім чынам і ўжо ходзіць пад нагамі. Баюся, што былыя ўладальнікі Несвіжу, магутныя Радзівілы, прыйшлі б у жах, убачыўшы ў самым прыгожым зале палаца столькі цыганшчыны, безгустоўшчыны і поўнай адсутнасці высакароднасці. Усё гэта нагадвае класічны варыянт замка "новага рускага" часоў перабудовы і малінавых пінжакоў", — заявіў Мірончык выданню.

Адзначым, што рамонт і рэстаўрацыя палацава-паркавага ансамбля ў Нясвіжы каштавала беларускай казне 55 мільёнаў долараў. Да 1939 года гэты палац належаў роду Радзівілаў.