Эксперымент: кароваў пачалі паіць віном — да 1,5 літра за дзень
Ён праходзіць на поўдні Францыі. У корм каровам дадаюць мясцовае віно.
Прычым колькасць віна разлічваецца ў залежнасці ад вагі жывёлы. Фермеры вызначылі, што аптымальная колькасць маладога віна для адной каровы — ад 1 да 1,5 літра.
Як паведамляе сайт delfi.lv, першыя тры ўдзельніцы эксперымента паказалі выдатныя вынікі: іх мяса называюць не толькі пяшчотным і смачным, але і мармуровым.