Ермакова: Сярэдні заробак па Нацбанку не дацягвае да 500 долараў

У сераду ў "Народнай газеце" прайшла прамая лінія з Надзеяй Ермаковай. Сярод іншага, яна распавяла і пра свой заробак.

"Чыстымі, пасля выплаты ўсіх падаткаў мой заробак складае прыкладна 1000 долараў у месяц", — цытуе яе словы onliner.by.

Паводле слоў Ермаковай, для павышэння сярэдняга заробку ў Нацбанку "праводзіцца планавае скарачэнне кадраў, іх аптымізацыя".

Нагадаем, міністр эканомікі Мікалай Снапкоў сёлета распавёў, што ён атрымлівае 750 долараў у месяц. А Аляксандр Лукашэнка заявіў, што атрымлівае заробак у памеры каля $2000.

Фота — bymedia.net