Ермакова: у лістападзе стаўка рэфінансавання можа павысіцца
Але ў тым выпадку, "калі будзе неабходнасць рабіць больш жорсткай грашова-крэдытную палітыку..., каб не было недзе рэзкіх ваганняў", сказала старшыня Нацбанка.
Надзея Ермакова адзначыла, што ў кастрычніку было прынятае рашэнне "стаўку рэфінансавання не зніжаць і не павышаць". Паводле вынікаў працы ў бягучым месяцы Нацбанк прыме рашэнне, што рабіць са стаўкай у наступным, інфармуе БелаПАН.
Нагадаем, цяпер стаўка рэфінансавання складае 30%.
Фота — credits4u.ru