Еўракамісія прапануе Беларусі спрошчаны візавы рэжым
Краіны Еўрасаюза праз сваіх прадстаўнікоў даручылі Еўракамісіі падрыхтаваць пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі з Беларуссю.
Спрашчэнне працэдуры атрымання віз будзе адрасаванае перадусім прадстаўнікам грамадзянскай супольнасці Беларусі, паведамляе агенцтва РАР са спасылкай на дыпламатычную крыніцу.