Еўрасаюз нямэтава выкарыстаў 5 мільярдаў еўра

Як піша The Wall Street Journal, грошы былі расходаваныя ў 2011 годзе ў сельскай гаспадарцы, рыбалоўстве і ахове здароўя.

Еўрапейская падліковая палата абвясціла пра сваё адкрыццё на фоне ўзрастання напружанасці паміж членамі ЕС з-за рознагалоссяў з нагоды абмеркавання бюджэту на 2014-2020 гады.

"Калі казаць простай мовай, то грошы часта не дасягалі прызначанай мэты або расходваліся неаптымальна", — заявіў кіраўнік Еўрапейскай падліковай палаты Вітор Калдэйра.