Еўрасаюз прыбярог санкцыі да працэсу "19 снежня"
Еўрапейскі саюз ужые эканамічныя санкцыі ў адносінах да Мінска, калі фігуранты справы аб "масавых беспарадках" будуць асуджаныя.
Пра гэта заявіў сёння еўрадэпутат ад Польшчы Яцэк Пратасевіч, перадае polskieradio.pl.
Згодна з яго словамі, санкцыі ЕС могуць быць наступнымі: адмова ад давання крэдытаў, прыпыненне гандлёвых сувязяў, уключаючы энергетычны і ваенны сектары. "Гэта тры сферы, якія не ўдараюць па кішэні простага абывацеля, але з'яўляюцца важнай крыніцай прыбыткаў беларускага ўраду", — заявіў ён.
Пратасевіч згодны з меркаваннем экспертаў, якія сцвярджаюць, што эканоміка Беларусі знаходзіцца ў дрэнным стане і без дапамогі звонку можа проста абваліцца.