Еўрагрупа вырашыць пытанне пра крэдыт Грэцыі 20 лютага
Пра гэта заявіў прэзідэнт Еўрагрупы Жан-Клод Юнкер.
Пытанне пра вылучэнне Грэцыі фінансавай дапамогі абмяркоўвалася на тэлефоннай канферэнцыі Еўрагрупы, паведамляе РБК.
Юнкер паведаміў, што ўжо ёсць згода кааліцыйнага ўрада Грэцыі. Па яго словах, Еўрагрупа пераканалася ў гатовасці Грэцыі праводзіць у жыццё неабходныя рэформы.
На сённяшні дзень сума пазык Грэцыі складае 14,5 млрд еўра. Калі іх не выплацяць да 15 сакавіка, краіна будзе вымушаная абвясціць пра дэфолт.