Еўрасаюз "аштрафуе" Венгрыю на паўмільярда еўра

Венгрыя стане першай краінай ЕС, якая за парушэнне бюджэтнай дысцыпліны пазбавіцца фінансавай дапамогі, адзначае gazeta.ru. Камісар ЕС па фінансах Олі Рэн папярэдзіў, што калі Будапешт не зробіць сур'ёзных крокаў па аздараўленні бюджэту, то гэтае рашэнне стане канчатковым.