МАЗ не "паразумеўся" з Фольксвагенам (фота)
У Пінску пры левым павароце гарадскі аўтобус МАЗ зачапіў легкавік Volkswagen.
Адметнасцю здарэння стала тое, што на бартах аўтобуса размяшчаецца рэклама прагарамы пінскай ДАІ “Узаемапаразуменне”. Яе асноўныя мэсіджы — “Рух з павагай” і “ Ветлівы кіроўца заўважны на дарозе”.
Дарэчы, у Пінску зараз складаная дарожная абстаноўка. На чыгуначным пераездзе ідзе рамонт. Таму рух аўтамабіляў сканцэнтраваны на адной трасе, што выклікае заторы і аварыі. Пінскія даішнікі рэкамендуюць гараджанам часова не карыстацца асабістымі легкавікамі і ездзіць на грамадскім транспарце.


Фота Еўрарадыё