“Фамільнае дрэва Брэста” аб’яднала Рахманінава і Зоненберга (фота)

У праекце пад назвай “Фамільнае дрэва Брэста” найбольш ураджэнцаў горада, але ёсць і знакамітасці, якія мелі да горада ўскоснае дачыненне. Сюды трапілі музыканты Сяргей Рахманінаў, Міч Міллер, Міхаіл Глінка, а таксама бацька піяру Бенджамін Зонненберг.

Галоўны рэдактар газеты Мікалай Аляксандраў патлумачыў:

“Наколькі быў багаты на імёны Брэст канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя, — я складваю цяпер такі ланцужок гадоў, часоў і імёны на іх нанізваю… Там некалькі тысяч імён. Адзін кірунак гэта тое, што даем у газеце. Старонка, часам менш, пра кагосьці з гэтых людзей. Другі кірунак — гэта плакаты-постэры. Трэцяя галіна праекту “Фамільнае дрэва Брэста” кніжная — гэта кнігі-жыццяпісы і зводная Энцыклапедыя. Дарэчы, Энцыклапедыя ўжо існуе, толькі ў электроннай форме”.

Цяпер на рабочай выставе паказана некалькі дзясяткаў напрацаваных і аформленых постэраў. З цягам часу выстава аформіцца як пастаянна дзеючая і будзе вандраваць па ўстановах адукацыі, культуры і нават бізнэсу.