ФБР апублікавала відэазапісы з расійскімі шпіёнамі (відэа)
Гэта было зроблена ў адказ на запыт журналістаў агенцтва Асашыэйтэд Прэс.
Федэральнае бюро расследаванняў ЗША апублікавала на сваім сайце дзесяткі дакументаў, фатаграфій і відэазапісаў, якія тычацца справы выкрытых расійскіх шпіёнаў. Іх выслалі з краіны ў ліпені 2010 года.
Інфармацыя была апублікаваная ў адпаведнасці з амерыканскім законам аб свабодзе інфармацыі.
Апублікаваныя матэрыялы аб аперацыі "Гісторыі зданяў" былі атрыманыя падчас сачэння за расійскімі агентамі, якое доўжылася больш за 10 гадоў, паведамляе ВВС.