Федэрацыя прафсаюзаў адмовілася ад ідэі павелічэння падатку для багатых

Нагадаем, пра існаванне патрабавання з боку ФПБ павялічыць падатак на прыбытак, вышэйшы за 1000 долараў, да 20%,  журналістам было заяўлена літаральна ў сераду.

Аднак ужо на наступны дзень ФПБ адхрысціўся ад гэтай прапановы, інфармуе сайт naviny.by. “Безумоўна, не можа быць і гаворкі аб дадатковым падаходным падатку з прыбыткаў, роўных 1000 долараў”, -- гаворыцца ў паведамленні Федэрацыі прафсаюзаў.

Нагадаем, што зараз у Беларусі падатак на прыбытак роўны 12%.