Феерверкі на Дзень Мінска перанеслі на Камсамольскае возера
Раней іх меркавалася запускаць каля стэлы “Мінск —горад-герой”.
Як паведаміў супрацоўнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Уладзімір Анціповіч, запуск феерверкаў пачнецца а 22-й гадзіне.
Анціповіч: "Мы хочам узмацніць дзейства — гэта ноч, феерверк і яго адлюстраванне ў вадзе. Гэта значыць, не пад стэлай стаяць, а лепш за ўсё будзе назіраць з цэнтральнай пляцоўкі. З боку стэлы туды вядзе вялізарная алея. Гэта будзе цэнтральная паркавая пляцоўка — наш мабільны сцэнічны комплекс".
Нагадаем, што Дзень горада сёлета ў Мінску будзе святкавацца 10 верасня.