Фестываль “Мотальскія прысмакі” праходзіць на Іванаўшчыне

На фэсце 11-12 жніўня свае найлепшыя стравы прадстаўляюць гаспадыні са ўсяго Іванаўскага раёну. Акрамя таго арганізатары распрацавалі вялікую праграму кулінарных конкурсаў. Самы галоўны — “Мотальскі абжора”, тут спаборнічаюць у паяданні каўбасы.

Працуе кірмаш з мяснымі, рыбнымі, сырнымі, пякарскімі і мядовымі гандлёвымі радамі. На канцэртных пляцоўках фэсту выступаюць фальклорныя калектывы.