ФК "Партызан" знаходзіцца на мяжы расфармавання
Верагоднасць, што сталічны "Партызан" спыніць сваё існаванне, вельмі вялікая.
Як паведамляе Goals.by, фінансаванне футбольнага клуба ўжо нібыта спынілася. Дублёрам, персаналу клуба, работнікам стадыёна прапанавалі напісаць заявы на звальненне. Гульцам асновы, у якіх дзейнічаюць кантракты, кіраўніцтва "Партызана" гатова надаць статус вольных агентаў.
У прыватнасці, паведамляецца, быццам паўабаронца Юры Кендыш ужо атрымаў такі статус і шукае іншыя варыянты працягу кар'еры.
Каб выжыць, "Партызану" неабходна да сярэдзіны студзеня знайсці інвестараў. Нагадаем, мінскі клуб па суме дзвюх сустрэч абыграў "Віцебск" і дамогся права вярнуцца ў вышэйшую лігу. Аднак уладальнік клуба, літоўскі бізнэсовец Уладзімір Раманаў, вырашыў пазбавіцца сваіх футбольных актываў. Ён хоча ўкласці грошы ў баскетбол.