Фотафакт: першы зімовы снег у Пінску
У сталіцу Палесся прыйшла сапраўдная зіма. Як толькі тэмпература паветра знізалася да 0 градусаў, адразу ж выпаў першы снег.
Праўда, пінчукі сёлета ўжо атрымалі радасць ад снежнага надвор’я. Яшчэ 27 кастрычніка (на здымку знізу) вуліцы горада накрыла белым покрывам. Восеньскага снегу было значна больш. Сітуацыя можа хутка выправіцца, бо сіноптыкі абяцаюць увечары завею.
