Фотавыстава па слядах палярных экспедыцый адкрылася ў Гомелі
Яна называецца “Адкуль прыходзіць час”.
Экспазіцыю складае каля сотні фатаздымкаў, зробленых падчас экспедыцый на Паўночны і Паўднёвы полюс і вакол Зямлі ўздоўж экватара. Арганізатары выставы і аўтары фота — прадстаўнікі расійскага Інстытута рытмалогіі Еўдакіі Марчанка, які займаецца даследаваннем часу.
Унікальныя экспедыцыі на крайнія кропкі Зямлі былі здзейсненыя ў 2005-2007 гадах з мэтай вывучэння здольнасцяў працы мозгу ў экстрэмальных умовах і асаблівасцяў успрымання часу ў розных кропках планеты.


