Францішак не захацеў жыць у афіцыйных папскіх апартаментах (відэа)

Па словах афіцыйнага прадстаўніка Ватыкана Федэрыка Ламбардзі, ён не хоча адмяжоўвацца сценамі палаца ад простых людзей.

ВВС адзначае, што Папа Францішак стаў першым за апошнія 100 гадоў пантыфікам, які адмовіўся пераехаць у папскую рэзідэнцыю. Ён працягвае падтрымліваць сваю рэпутацыю аскетычнага святара. Раней Францішак адмовіўся скарыстацца спецыяльным "папамабілем", замяніў папскі трон на крэсла ды папрасіў зрабіць яму замест залатога пярсцёнка срэбраны.