Француз Мартэн Фуркад перамог, беларус Яўген Абраменка — 39-ы

Перамогу атрымаў Мартэн Фуркад (на чатырох агнявых рубяжах у яго быў адзін промах), на другім месцы — немец Андрэас Бірнбахер (промахаў не было), на трэцім — украінец Сяргей Сямёнаў (без промахаў). Лепшым сярод беларускіх біятланістаў стаў Яўген Абраменка (адзін промах), які заняў 39-е месца. Сяргей Новікаў быў толькі 50-м (2 промахі). Агулам стартаваў 101 удзельнік гонкі, інфармуе "Прессбол".

Фота — interfax.by