Францыя зачыняе амбасады і школы ў 20 краінах
Улады Францыі баяцца нападаў пасля публікацыі карыкатур на прарока Мухамеда ў часопісе Charlie Hebdo.
Гэты французскі штотыднёвік ў сераду, 19 верасня, апублікаваў на сваіх старонках карыкатуры на прарока Мухамеда ды ісламскіх вернікаў. Сярод іншага, у часопісе змешчаныя карыкатуры на прарока Мухамеда ў аголеным выглядзе.
Галоўны рэдактар выдання Стэфан Шарбанье кажа, што карыкатуры "шакуюць тых, хто захоча быць узрушаным, чытаючы газету, якую яны ніколі не чытаюць". На думку журналіста, такія малюнкі выкарыстоўваюць экстрэмісты, бо "ім трэба штосьці выкарыстоўваць".
Дарэчы, у 2008 годзе Charlie Hebdo апублікаваў карыкатуру на Папу Рымскага. Калі на рэдакцыю падалі ў суд, журналісты выйгралі працэс.
Фота — huffingtonpost.co.uk