ФСБ: Выбуховае прыстасаванне ў мінскім метро працавала ад пульта
Такую выснову экспертызы ФСБ Расіі абвясціў сёння на судзе дзяржабвінаваўца Аляксандр Мірончык.
Як перадае БЕЛТА, пра пульт казаў у сваіх паказаннях на следстве асноўны абвінавачаны Дзмітры Канавалаў. Ён тлумачыў, што выкарыстоўваў бесправадны званок, у якім выдаліў дынамік.
Эксперты ФСБ пацвердзілі, што выбуховае прыстасаванне прыводзілася ў дзеянне бесправадным пультам. Сама бомба, на думку расійскіх спецыялістаў, была самаробным выбуховым прыстасаваннем электрычнага тыпу і аскепкава-фугаснага дзеяння. Маса зарада, падарванага ў метро, складала каля 12,5 кг.
Апроч таго, у экспертызе гаворыцца, што на адлегласці да 35 м ад цэнтра выбуху на адкрытай мясцовасці ад такой бомбы людзі могуць атрымаць баратраўмы, у тым ліку смяротныя.