Футбаліст Уладзімір Карыцька перайшоў у бранскае "Дынама"

Як паведамляе сайт Goals.by, кантракт падпісаны на два з паловай года. 32-гадовы паўабаронца два папярэднія сезоны гуляў за "Шыннік". Там ён згуляў 65 матчаў і забіў 14 мячоў. Яго кантракт з яраслаўцамі скончыўся сёлета.