БАТЭ перамог у Турцыі "Зеніт" — 1:0

Расійская каманда гуляла эксперыментальным складам. У ёй амаль не было футбалістаў асноўнага складу.

Адзіны гол на 71-й хвіліне забіў Міхаіл Сівакоў.

БАТЭ выступаў у наступным складзе: Гарбуноў, Палякоў (М.Валадзько, 77), Радзькоў (Гайдучык, 74), Філіпенка, Бардачоў (Юрэвіч, 70), Рудзік (Курловіч, 74), А. Валадзько (Аляхновіч, 70), Паўлаў (Сівакоў, 70), Мазалеўскі (Бага, 70), А. Глеб (Канцавы, 70), Радзівонаў (Бадаян, 70).

Здымак з архіву. Фота — ФК БАТЭ