Футбалісты затрымалі п'янага хулігана ў самалёце (відэа)

П'яны мужчына ўчыніў сапраўдны пагром у самалёце. Спачатку чапляўся да сцюардэс, пасля прарываўся да экіпажу і, нарэшце, палез у чужую сумку. Затрымаць яго дапамаглі футбалісты наварасійскага "Чарнаморца", якія вярталіся са збораў. Аж да пасадкі яны трымалі хулігана, а ён прасіў завезці яго назад, у Турцыю, адзначае сайт football.by.