Футбольны брамнік адзначае гол, скачучы на попе (відэа)

Брамнік кангалезцаў Мутэба Кідыяба вельмі своеасабліва адсвяткаваў гол свайго партнёра па камандзе Д'юмерсі Мбакані, інфармуе delfi.lt.

У вароты Ганы быў прызначаны 11-метровы, які Мбакані паспяхова рэалізаваў. Кідыяба, які сядзеў на траўніку бліз сваёй брамы, пачаў падскокваць на попе і адразу трапіў у аб'ектыў тэлекамеры.

Сам матч, дарэчы, завяршыўся ўнічыю — 2:2.