Футбольны клуб “Белшына” падаў заяву ў міліцыю
Прычынай сталі хуліганскія дзеянні жыхароў мінскага мікрараёна Шабаны.
Кіраўніцтва клуба накіравала заяву ў Заводскі РУУС, дзе просіць правесці праверку хуліганскіх дзеянняў з боку невядомых асобаў у дачыненні да работнікаў клуба. Афіцыйная інфармацыя аб гэтым накіраваная таксама ў Беларускую федэрацыю футбола, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, што інцыдэнт адбыўся 25 ліпеня пасля гасцявой гульні з “Мінскам”. Калі клубны аўтобус вяртаўся ў Бабруйск, на яго напала група з прыкладна 30 чалавек. Хуліганы хацелі трапіць у аўтобус, аднак кіроўца закрыў дзьверы і з’ехаў.