Гандляры "Чэрвеньскага рынку" абараняюць Анатоля Шумчанку
Пракуратура Ленінскага раёну Мінску вынесла папярэджанне кіраўніку грамадскай арганізацыі прадпрымальнікаў "Перспектыва" Анатолю Шумчанку.
Як паведамляе Радыё "Свабода", яго звінавацілі ў арганізацыі сходу гандляроў рынку "Чэрвеньскі". Цяпер гандляры пачынаюць збор подпісаў у абарону Шумчанкі.
Яны адзначаюць, што на сходах былі таксама прадстаўнікі адміністрацыі раёну і гораду. Гандляры кажуць, што Шумчанка заступіўся за іх, калі прагучалі абразы з боку чыноўніка Мінгарвыканкаму Каліноўскага. І пасля гэтага з'явілася абвінавачанне Шумчанку.
Сам лідар прадпрымальнікаў лічыць папярэджанне дробнай помстай за тое, што грамадзкая арганізацыя стала на абарону гандляроў рынку.
Нагадаем, рэканструкцыяй "Чэрвеньскага рынку" зоймецца іранская кампанія. Яна пабудуце на яго месцы забаўляльна-гатэльны комплекс. Час высялення гандляроў застаецца няпэўным. Кіраўніцтва гораду прапанавала прадпрымальнікам кавалак зямлі ў мікрараёне Лошыца, каб яны за свой кошт пабудавалі там новы рынак.