“Гарадскія лініі” пачнуць дзейнічаць 10 верасня
Аб гэтым афіцыйна паведамілі ў беларускай чыгунцы.
Электрацягнікі гарадскіх ліній будуць курсіраваць 18 раз у дзень з 5.00 да 21.00 па маршруце “Мінск-Пасажырскі – Беларусь” і назад. Прыпынкі прадугледжаныя на станцыях: Мінск-Паўночны, Масюкоўшчына, Лебядзіны, Ждановічы, Мінскае Мора, Ратамка, Крыжоўка, Зялёнае. Чыгуначнікі распрацавалі і ўзгаднілі з Міністэрствам фінансаў бланк квітка на паездку ў электрычках гарадскіх ліній. Кошт квітка складзеr2 тысячы незалежна ад адлегласці паездкі, паведамляе БелТА.