Гарвыканкам дазволіў католікам прайсці працэсіяй па цэнтры Мінску
Такое рашэнне гарадскія ўлады прынялі 28 траўня.
Працэсія ў гонар свята Божага Цела пройдзе ў нядзелю па традыцыйным маршруце з чатырма прыпынкамі: ля касцёла святога Роха на Залатой Горцы, на плошчы Перамогі, на Кастрычніцкай плошчы і каля Чырвонага касцёла. Завершыцца працэсія каля архікафедральнага касцёла.
Як паведамляе Радыё "Свабода", мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч ад імя святароў і вернікаў Мінску выказаў удзячнасць прадстаўнікам улады за разуменне.
Нагадаем, у пятніцу з'явілася інфармацыя, што Мінгарвыканкам забараніў гэтай духоўнай працэсіі ісці па праспекце Незалежнасці ў Мінску. Шэсце было дазволенае па бакавых вуліцах. Прычыны забароны не тлумачыліся.