Гаспадарчы суд масава рассылае даўжнікам СМС

Даўжнікам (індывідуальным прадпрымальнікам і юрыдычным асобам) праз СМС-рассылку паведамляюць: "У дачыненні да вас пачата працэдура прымусовага спагнання доўгу. Тэрмінова звярніцеся ў службу судовых выканаўцаў. Інфармацыя па тэлефоне...".

У Гаспадарчым судзе Віцебскай вобласці спадзяюцца, што новы метад абвесткі будзе рэальна стымуляваць даўжнікоў плаціць па рахунках, не чакаючы ўжыцця захадаў, накіраваных на абмежаванне маёмасных і асабістых правоў, адзначае газета "Рэспубліка".

Фота — bymedia.net