Гаспадарчы суд Мінска 9 чэрвеня разгледзіць скаргу БНФ

Апеляцыйная інстанцыя Гаспадарчага суда разгледзіць скаргу партыі БНФ на рашэнне гэтага ж суда аб высяленні партыі з офіса.

Паводле інфармацыі намесніка партыі БНФ Рыгора Кастусёва, будзе разглядацца скарга да ЖРЭА аб прымусе да падпісання пагаднення. У канцы мінулага года партыя БНФ падпісала пагадненне аб арэндзе офіса, 8 да канца 2010 года пасля прадстаўлення з боку ЖРЭА гарантыйнага ліста аб заключэнні пагаднення тэрмінам на 3 гады з 2011 года.

А 14 чэрвеня ў тым самым Гаспадарчым судзе сталіцы будзе разгледжаны пазоў ЖРЭА да партыі.

У выпадку, калі рашэнні будуць прыняты не на карысьць БНФ, партыйцы гатовыя адстойваць права на займанне офісу. "Мы самі як арганізацыя пакідаць управу не будзем. Хочуць улады прымяняць сілавы варыянт — няхай прымяняюць. Самі мы не сыдзем", — сказаў Кастусёў, паведамляе Радыё Свабода.