Генпракурор праінспектаваў Пінскі памежны атрад
Ён выконваў даручэнне кіраўніка дзяржавы і азнаёміўся "з выкананнем заканадаўства аб ахове мяжы".
Як паведамляе БелаПАН, Аляксандр Канюк цікавіўся ўмовамі праходжання службы вайскоўцамі, узроўнем іх падрыхтоўкі. Падчас сустрэчы з кіраўніцтвам памежнага атрада, сярод іншага, абмяркоўвалася "павышэнне эфектыўнасці абароны эканамічных інтарэсаў дзяржавы" і "супрацьдзеяння злачынным замахам".